18 траўня, Глуск /Уласн. інф./ Стажыроўка ідэалагічных кадраў Клічаўскага, Бялыніцкага раёнаў і Магілёва прайшла на базе Глускага раёна 15 і 16 мая. У цэнтры ўвагі было фарміраванне каштоўнасных арыентацый здаровага ладу жыцця і экалагічнай культуры. Праграма двухдзённай сустрэчы была даволі насычанай і складзена такім чынам, каб яе ўдзельнікі маглі на месцах пазнаёміцца і пабачыць тую работу, якая праводзіцца ў вызначаным накірунку, а дзе трэба — задаць пытанні, падзяліцца сваімі меркаваннямі. У маршруце значыліся Глускі лясгас, кацельная УКП “Жылкамгас”, адзіная ў краіне, якая працуе на саломе, аграгарадок Бярозаўка з сустрэчамі ў мясцовай школе і на жывёлагадоўчым комплексе СВК “Калгас “Зара”. Зацікаўлена і актыўна прайшло абмеркаванне тэмы семінара-вучобы за круглым сталом у раённым музеі, дзе яго ўдзельнікі былі і ўважлівымі слухачамі, і гледачамі відэапрэзентацый, а потым актыўна цікавіліся напрацоўкамі санітарнай службы, аддзела фізкультуры, спорту і турызму і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа па арыентацыі жыхароў раёна на здаровы лад жыцця.
|